Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-хто-ты-гэткі

Янка Купала — Хто ты гэткі?

Хто ты гэткі?
– Свой, тутэйшы.
Чаго хочаш?
– Долі лепшай.
Якой долі?
– Хлеба, солі.
А што болей?
– Зямлі, волі.
Дзе радзіўся?
– Ў сваёй вёсцы.
Дзе хрысьціўся?
– Пры дарожцы.
Чым асьвенчан?
– Кроўю, потам.
Чым быць хочаш?
– Ня быць скотам…

Падобныя старонкі

творы/янка-купала/янка-купала-хто-ты-гэткі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki