творы:янка-купала:янка-купала-сірочая-доля
Гэта старая версія дакумента!
Янка Купала — Сірочая доля
Цяжка сірацінцы
Адзінокай жыць;
Доля-весялуха
Знікуль не бяжыць.
За хатай і ў хаце
Цярпіць сірата:
То мароз марозе,
То золіць слата.
Бачаць маці, бацька
Роднае дзіцё;
Ўбогую сіротку
Хто ж убача, хто?
Ад брамы да брамы
Йдзе, збірае хлеб,
Ручачку працягне, –
Кожны глух і слеп.
Кожны насмяецца
Над беднаю ей,
Са зрэбнай кашулі,
З лазовых лапцей.
Ой, цярпіш, сіротка,
Ўсё жыццё цярпіш;
Пойдзеш у магілку, –
Хто ж паставе крыж?
Хто, як ляжаш спаці
Навекі ў зямлю,
Пацеры згавора
За душу тваю?
Хіба гэты вецер,
Што ў платах пяе,
Хіба з дажджом хмарка
Слязу праліе.
Хіба ночкай зоркі,
Што ў небе гараць,
Па сіротцы ўбогай
Будуць бедаваць.
1906-1910
Падобныя старонкі
- сіроты
- янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сірата
- цётка-алаіза-пашкевіч/цётка-сірацінка
- якуб-колас/якуб-колас-сірата-юрка
творы/янка-купала/янка-купала-сірочая-доля.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1