творы:янка-купала:янка-купала-сонцу
Гэта старая версія дакумента!
Янка Купала — Сонцу
Ой ты, маё сонца,
Як жа свеціш ясна!
Дзе ж было раней ты,
Як быў я няшчасны?
Як я ў малалецтве
Радасці не ведаў,
Як за мной пляліся
Бяда, гора следам.
Як бацьку хаваў я,
Выбітага з сілаў,
Як яго магілу
Паводка размыла.
Як ішоў маркотны,
Не знаўшы дарогі,
Абіваць з паклонам
Панскія парогі.
Як у адзіноцтве
Бадзяўся па свеце,
Як моладасць згібла
У самым расцвеце.
Ой ты, маё сонца,
Як жа свеціш ясна!
Дзе ж было раней ты,
Як быў я няшчасны?
1935
Падобныя старонкі
- васіль-вітка/васіль-вітка-хто-памагае-сонцу
- сонца-не-стаіць-на-месцы
- эдзі-агняцвет/эдзі-агняцвет-галоўны-дворнік
- гімн-жыццю
- якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца
творы/янка-купала/янка-купала-сонцу.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1