Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-раскіданае-гняздо-вельмі-сці

Янка Купала — Раскіданае гняздо (вельмі сцісла)

Драма «Раскіданае гняздо» — п'еса ў пяці актах. «Рэч дзеецца ў 1905 годзе. Першы акт у хаце Зяблікаў , а рэшта чатыры — на руіне той жа хаты». Менавіта з гэтых слоў пачынаецца драма, і ў ёй шматзначным з'яўляецца як называнне 1905 года, так і словы «на руіне …хаты»: 1905 год — гэта значыць год рэвалюцыі: тэму рэвалюцыі браў і вырашаў драматург; «Раскіданае гняздо» —руіна хаты, гэта значыць тэму рэвалюцыі Купала вырашаў не па-за тэмай «рассяляньвання» сялянства, паўперызацыі (масавае збядненне працоўных ва ўмовах класавага грамадства, заснаванага на эксплуатацыі ) яго ў парэформеннае саракагоддзе, разарэння як класа.
Руйнаванне спрадвечных сялянскіх гнёздаў было знакам парэформеннага саракагоддзя — вынікам шпаркага развіцця ў краіне капіталізму. Руйнаванне гэта было масавым. Драма сям'і Зяблікаў, лёс якіх раскрываў Купалала ў «Раскіданым гняздзе», была драмаю многіх — драмаю мужыцкага народа.

Падобныя старонкі

творы/янка-купала/янка-купала-раскіданае-гняздо-вельмі-сці.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki