Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-мароз

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — Мароз

Іду я, сняжысты, ўсясільны,
Па сцежках-пуцінах пустых,
І ночкай, і днём безупынна
Пільную абшараў сваіх.

Бязмежна, ўладарна паную
Пад сховаю пушчавых вех,
Каронаю бор мне зялёны,
А тронам-пасадам бел-снег.

Палац мой – лес буйны, вяцвісты
Ірдзіцца брыльянтамі скрозь,
Мне воўк і мядзведзь у паслугах,
Мне служаць вавёрка і лось.

Як пухам, сняжком пасыпаю
І хвою, і ёлку, і клён;
Хто ў госці ка мне забярэцца,
Тулю тых, галублю іх сон.

І казкі шапчу ім аб шчасці,
І цемру зганяю з вачэй…
Хадзіце, хадзіце к Марозу!
Хадзіце у госці хутчэй!

1921

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз
  • цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-новы-год
  • прывакзальная-плошча
  • аер
творы/янка-купала/янка-купала-мароз.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki