Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-зімовая-ноч

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — Зімовая ноч

Каля зоркі зорка
Уніз глядзіць, мігціць;
Каля горкі горка
Снегам зіхаціць.

На гасцінцы скрогат,
На прысадах інь,
Чутна воўчы рогат…
Глуш, дзе вокам кінь.

Цягнецца каняжка,
Сані – за канём;
Янка пад сярмяжкай
На санях клубком.

Сіверна, марозна,
Забірае дрож,
Пырхае трывожна,
Толькі жыў гнядош.

Неба залаціцца,
Пад санямі шум;
Многа Янцы сніцца
Ў гэту ночку дум…

Аб спакойнай вёсцы,
Аб кутку сваім,
Аб вясне, аб сонцы,
Аб жыцці другім.

Міла ў думках брэдзе,
Цешыцца праз сон,
Але ці даедзе?
Ці даедзе ён?..

1909

Падобныя старонкі

  • веснавая-ноч
  • янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-ноч
  • начное-жыццё
  • рыгор-ігнаценка/рыгор-ігнаценка-сон-у-лесе
творы/янка-купала/янка-купала-зімовая-ноч.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki