Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — Для зямлі прадзедаў маіх...

Я табе, зямля мая прадзедаў маіх,
Не патраплю нічога жалець на свеце,
На свет цэлы гатоў твой прыгон апеці
І ўзнясці пасад на магілішчах тваіх.

Я цябе душой рад бы сваёй сагрэці
І карону сплесці з сонца, зор залатых,-
На цябе карону ўзлажыць, каб хоць на міг
Заяснела ты ў цяжка дабытым цвеце.

За цябе загінуць гатоў я ў барацьбе
З крыўдай той, што цярпіш ад людзей і Бога,
Ад чужынца і ад сына свайго сляпога…

Буду ў вечнай мучыцца жальбе і кляцьбе…
І за гэта толькі прашу, малю цябе:
Не гані ты мяне ад свайго парога.

1912

Падобныя старонкі

  • санет
  • уладзімір-жылка/уладзімір-жылка-меч
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • вянок-санетаў
творы/янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki