Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-а-хто-там-ідзе

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — А хто там ідзе?

А хто там ідзе, а хто там ідзе
У агромністай такой грамадзе?
– Беларусы.

А што яны нясуць на худых плячах,
На руках ў крыві, на нагах у лапцях?
– Сваю крыўду.

А куды ж нясуць гэту крыўду ўсю,
А куды ж нясуць на паказ сваю?
– На свет цэлы.

А хто гэта іх, не адзін мільён,
Крыўду несць наўчыў, разбудзіў іх сон?
– Бяда, гора.

А чаго ж, чаго захацелась ім,
Пагарджаным век, ім, сляпым, глухім?
– Людзьмі звацца.

Падобныя старонкі

  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
  • янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы
  • янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
  • янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп
  • янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц
творы/янка-купала/янка-купала-а-хто-там-ідзе.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki