Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-асёл-і-яго-цень

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — Асёл і яго цень

Асёл, убачыўшы ў вадзе
Ў крынічнай свой асліны цень,
Здзівіўся, стаў, далей не йдзе,
Глядзіць ды думае, як пень.

Які тут чорт намаляваў
Мяне інакшым, як я ёсць?
Такія вушы падаваў,
Так пакрывіў на спіне косць!

I, каб сябе не аглядаць
Ды разагнаць сваю нуду,
Ён капытом давай мяшаць
З гразёю чыстую ваду.

Падобныя старонкі

  • казімір-камейша/казімір-камейша-я-і-цень
  • янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп
  • янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
  • янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
  • янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы
творы/янка-купала/янка-купала-асёл-і-яго-цень.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki