Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янка-купала-асёл-і-яго-цень

Янка Купала — Асёл і яго цень

Асёл, убачыўшы ў вадзе
Ў крынічнай свой асліны цень,
Здзівіўся, стаў, далей не йдзе,
Глядзіць ды думае, як пень.

Які тут чорт намаляваў
Мяне інакшым, як я ёсць?
Такія вушы падаваў,
Так пакрывіў на спіне косць!

I, каб сябе не аглядаць
Ды разагнаць сваю нуду,
Ён капытом давай мяшаць
З гразёю чыстую ваду.

Падобныя старонкі

творы/янка-купала/янка-купала-асёл-і-яго-цень.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki