творы:янка-купала:янка-купала-адцвітанне
Гэта старая версія дакумента!
Янка Купала — Адцвітанне
Не шасцяць каласы.
Звон не валіцца з касы.
Не кладуцца ў стог пласты,
Толькі сыплюцца лісты
На яловыя кусты,
На сухія верасы.
Не іскрыцца небазор,
Не цвіце трава-чабор.
Не цыгліць птушыны стан,
Толькі поўзае туман,
Вецер б’е ў нямы курган, –
Шапаціць імглісты бор.
Змога вольная снуе,
Вочы ўставіўшы свае,
То галубне, то пужне.
Сэрца б’ецца у паўсне.
Думка сэрцу аб вясне
Здрадны голас падае.
1909
Крыніца: Купала Я. Поўны збор твораў. У 9 т. Т. 2. Вершы, пераклады 1908-1910. – Мн., Маст. літ., 1996. – 342 с.
Падобныя старонкі
- янка-купала/янка-купала-пясняр-беларускага-народа
- янка-купала/пошукі-героямі-шляхоў-да-шчаслівага-жыцц
- янка-купала/драматургічнае-майстэрства-янкі-купалы
- янка-купала/тэма-паэта-і-паэзіі-ў-творчасці-янкі-куп
- янка-купала/тэма-народнага-жыцця-і-любоў-да-радзімы-
творы/янка-купала/янка-купала-адцвітанне.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1