Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-купала:янак-купала-хлопчык-і-лётчык

Гэта старая версія дакумента!


Янка Купала — Хлопчык і лётчык

— Мой мілы таварыш, мой лётчык,
Вазьмі ты з сабою мяне!
Я — ведай — вялікі ўжо хлопчык
I ўмею ўжо лётаць у сне.

Мне мама сягоння казала,
Што стукнула мне ўжо сем год.
Табе гэта, можа, і мала,
А мне ляцець толькі ў палёт.

Мне ўжо надакучыла дома —
У дзіцячы хадзі адно сад.
А так паглядзеў бы, вядома,
На іншы парадак і лад.

Вазьмі ж мяне, лётчык, хачу я
Пабыць у людзях, паглядзець,
Як месяц на небе начуе,
Як блукае ў лесе мядзведзь,

Як свецяцца ночкаю зоры,
А днём не відаць іх чаму,
Як рэчкі ў далёкія моры
Улетку плывуць і ўзіму.

На моры зірнуць хоць раз вокам,
Як ходзяць па іх караблі,
Ляцеці далёка, высока
Ды так пабываць і ў Крамлі…

Вось гэтак у добрым здароўі
Мы будзем ляцець і ляцець.
Вазьмі ж мяне, лётчык, з сабою,
Не будзеш ты клопату мець!

Падобныя старонкі

  • легендарны-ваенны-лётчык
  • пятрусь-макаль/пятрусь-макаль-голас-вечнага-хлопчыка
  • клаўдзія-каліна/клаўдзія-каліна-хлопчык-пакідайчык
  • уладзімір-дубоўка/уладзімір-дубоўка-праўдзівы-хлопчык
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-бусел-і-хлопчык
творы/янка-купала/янак-купала-хлопчык-і-лётчык.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki