Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-золак:янка-золак-у-грудзях-пачуццяў-бура

Гэта старая версія дакумента!


Янка Золак — У грудзях – пачуццяў бура...

У грудзях – пачуццяў бура,
Ў галаве – ад думак вятругі:
Звар’яцела Беларусь і, здуру,
На сябе надзела ланцугі;

Канапляную звіла вяроўку,
Каб зрабіць дабротную пятлю
I ўсадзіць туды сваю галоўку,
Як з Расіяй пажадае «шлюб».

Не хачу пры гэтакай нагодзе
На хаўтурах Бацькаўшчыны быць.
Ці ж сапраўды ты здурнеў, народзе,
I пажыць не хочаш без журбы?

Ліпень-жнівень 1994 г.

Падобныя старонкі

творы/янка-золак/янка-золак-у-грудзях-пачуццяў-бура.1755963921.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki