творы:янка-золак:янка-золак-у-грудзях-пачуццяў-бура
Янка Золак — У грудзях – пачуццяў бура...
У грудзях – пачуццяў бура,
Ў галаве – ад думак вятругі:
Звар’яцела Беларусь і, здуру,
На сябе надзела ланцугі;
Канапляную звіла вяроўку,
Каб зрабіць дабротную пятлю
I ўсадзіць туды сваю галоўку,
Як з Расіяй пажадае «шлюб».
Не хачу пры гэтакай нагодзе
На хаўтурах Бацькаўшчыны быць.
Ці ж сапраўды ты здурнеў, народзе,
I пажыць не хочаш без журбы?
Ліпень-жнівень 1994 г.
Падобныя старонкі
творы/янка-золак/янка-золак-у-грудзях-пачуццяў-бура.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin