творы:янка-золак:янка-золак-у-грудзях-пачуццяў-бура
Гэта старая версія дакумента!
Янка Золак — У грудзях – пачуццяў бура...
У грудзях – пачуццяў бура,
Ў галаве – ад думак вятругі:
Звар’яцела Беларусь і, здуру,
На сябе надзела ланцугі;
Канапляную звіла вяроўку,
Каб зрабіць дабротную пятлю
I ўсадзіць туды сваю галоўку,
Як з Расіяй пажадае «шлюб».
Не хачу пры гэтакай нагодзе
На хаўтурах Бацькаўшчыны быць.
Ці ж сапраўды ты здурнеў, народзе,
I пажыць не хочаш без журбы?
Ліпень-жнівень 1994 г.
Падобныя старонкі
- душа-народа
- якуб-колас/якуб-колас-народ-у-трылогіі-на-ростанях-
- юрась-свірка/юрась-свірка-верны-крэўнаму-брацтву
- васіль-зуёнак/васіль-зуёнак-будучыня
- якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
творы/янка-золак/янка-золак-у-грудзях-пачуццяў-бура.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1