Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-золак:янка-золак-родная-мова

Гэта старая версія дакумента!


Янка Золак — Родная мова

(Акраверш)


Роднай мовы чароўныя гукі,
О як любы вы нам ад прадвесня!
Дзіцянём яшчэ цягнем к вам рукі,
Нібы ловячы матчыну песню.
А як толькі ўбяромся мы ў сілу, –
Яркай зоркай вы нам да магілы.
Мілагучных, ад шчырага сэрца,
Одаў мала яшчэ напісана
Вам, каб можна было імі грэцца,
Аздабляючы вечар і ранак.

26 лютага 1982 г.



Крыніца: Золак Янка. Вятрыска з радзімай краіны: Зб. выбр. тв. / Уклад. і прадм. Л. Пранчак. – Мн.: БелАДІ, 1996 – 312 с.

Падобныя старонкі

  • мова-мастацкай-літаратуры
  • аўтарская-мова
  • вершаваная-мова
  • няўласна-простая-мова
  • літаратурная-мова
творы/янка-золак/янка-золак-родная-мова.1755859482.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 10:44 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki