Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-золак:янка-золак-родная-мова

Янка Золак — Родная мова

(Акраверш)


Роднай мовы чароўныя гукі,
О як любы вы нам ад прадвесня!
Дзіцянём яшчэ цягнем к вам рукі,
Нібы ловячы матчыну песню.
А як толькі ўбяромся мы ў сілу, –
Яркай зоркай вы нам да магілы.
Мілагучных, ад шчырага сэрца,
Одаў мала яшчэ напісана
Вам, каб можна было імі грэцца,
Аздабляючы вечар і ранак.

26 лютага 1982 г.



Крыніца: Золак Янка. Вятрыска з радзімай краіны: Зб. выбр. тв. / Уклад. і прадм. Л. Пранчак. – Мн.: БелАДІ, 1996 – 312 с.

Падобныя старонкі

творы/янка-золак/янка-золак-родная-мова.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki