творы:янка-золак:янка-золак-наша-мова
Янка Золак — Наша мова
(Акраверш)
Наша мова – бярозавік весні,
Аксаміт жаўруковае песні,
Шум гаёў, пушчы грознае голас,
Акавітай успоены колас,
Матак нашых пяшчоты адвеку,
Отмуць-вір у вазёрах і рэках,
Васілёк сінявокі у збожжы,
Агняцвет нашай сілы, дар Божы
16 лютага 1981 г
Падобныя старонкі
творы/янка-золак/янка-золак-наша-мова.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:54 — vedybeadmin