Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-золак:янка-золак-газэла

Гэта старая версія дакумента!


Янка Золак — Газэла

За вакном маім ластаўкі кружаць…
Пасля дожджыка яркая ружа

Усміхаецца ласкавей неяк.
I п’яніць мяне водарам ружа.

Маё сэрца цяпер палымнее,
Як расцвіўшая толькі што ружа.

I душа мая гэтак-жа свежа,
Як абмытая дожджыкам ружа.

Я гляджу на весёлкі мярэжу…
Гэта – ярка цвіце ў небе ружа.

Я і сам маладзею, мой дружа,
Як пад сонцам і дожджыкам ружа.



25 снежня 1965 г.

Падобныя старонкі

  • янка-золак
  • янка-золак/творчасць-янкі-золака
  • янка-золак/янка-золак-мой-дух
  • янка-золак/янка-золак-прыйсце
  • янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны
творы/янка-золак/янка-золак-газэла.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki