творы:янка-золак:янка-золак-божа-ўсяўладны
Гэта старая версія дакумента!
Янка Золак — Божа Ўсяўладны
(Малітва)
Музыка Міколы Равенскага
О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пазбаў Беларусь ад напасці;
Дай волю краіне, і нам шматпакутным
Дай сілу, надзею і шчасце!
Цябе, Божа, молім у спеве сугучным:
З’яві сваю добрую волю!
О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пайшлі нам шчаслівую долю!
Мы – дзеці твае, мы з пакораю просім:
Пазбаў нас ад цяжкае мукі!
Мы лёс Беларусі і наш лёс прыносім
Табе ў справядлівыя рукі.
О, Божа Ўсяўладны, о, Божа Магутны,
Пазбаў Беларусь ад напасці;
Дай волю краіне, і нам шматпакутным
Дай сілу, надзею і шчасце.
Жнівень 1946 г.
Падобныя старонкі
- малітва
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-малітва
- ларыса-геніюш/ларыса-геніюш-малітва
- янка-купала/янка-купала-мая-малітва
- сяргей-грахоўскі/сяргей-грахоўскі-вячэрняя-малітва
творы/янка-золак/янка-золак-божа-ўсяўладны.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1