творы:янка-журба:янка-журба-янка-баяніст
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Янка-баяніст
У калгасе нашым Янка –
Слаўны баяніст,
Камсамолец працавіты, –
Добры трактарыст.
Сёння ў клубе вечарынка
Ўжо шуміць даўно.
Пазірае ў клуб лагодна
Месяц праз акно.
Во дзяўчаты заспявалі,
Янка ўміг да іх.
Ён усіх баянам цешыць –
Маладых, старых.
Заспяваў Янук пра Нёман, –
Клуб увесь прыціх.
Спеў прывабны, спеў натхнёны
Захапляе ўсіх.
А як рушыў Янка ў танцы –
Задрыжэў наш клуб,
Бура воплескаў навокал:
Янка ўсім нам люб.
У калгасе нашым Янка –
Слаўны баяніст,
Камсамолец працавіты, –
Добры трактарыст.
Крыніца: Журба Я. Вершы. Мн., «Нар. асвета», 1970. – 144 с.
Падобныя старонкі
- янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
- янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
- янка-журба/янка-журба-коцік
- янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
- янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
творы/янка-журба/янка-журба-янка-баяніст.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1