творы:янка-журба:янка-журба-шпак
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Шпак
Зніклі завірухі,
К нам вясна прыйшла;
Веснавое сонца
Многа шле цяпла.
Сёння раніцою
Прыляцеў к нам шпак,
Сеў ён на бярозцы
I спявае так:
«Выхадзіце, дзеці,
Сустракаць вясну!
Устала ўжо прырода
З зімовага сну.
На лугу ўжо скора
Кветкі зацвітуць,
А над імі пчолкі
Звонка загудуць».
Шлюць шпаку рабяты
Дружны свой адказ:
«Шчыра мы вітаем
Твой зварот да нас!
На бярозе стройнай
Для цябе, дружок,
Мы даўно зрабілі
Новенькі дамок».
1922
Падобныя старонкі
- бясхвосты-шпак
- кастусь-жук/кастусь-жук-шпак-купіў-магнітафон
- шпак
- яўген-крупенька/яўген-крупенька-шпак
- генадзь-бураўкін/генадзь-бураўкін-шпак-спявае
творы/янка-журба/янка-журба-шпак.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1