творы:янка-журба:янка-журба-у-школу
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — У школу
Сонейка зірнула
Ў мёрзлае акно,
Іскрамі заззяла
Дзіўна так яно.
Раненька прачнуўся
Хлопчык Васілёк
I ў акно убачыў
Светленькі дзянёк.
Жыва ён памыўся,
Паўтарыў урок,
Скоранька паснедаў
З таткам Васілёк.
Сёння дзень вясёлы,
Ззяе яснатой:
Добра бегчы ў школу
Дзеткам грамадой.
За акном, як срэбра,
Скрозь бялеўся снег.
Хлопчык хутка ў школу
З сябрамі пабег.
1922
Падобныя старонкі
- мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-пайшлі-ад-нас-канікулы
- вясковы-асветнік
- дарога-ў-школу
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-хто-вас-у-школу-сабі
- кастусь-жук/кастусь-жук-урок
творы/янка-журба/янка-журба-у-школу.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1