творы:янка-журба:янка-журба-у-школу
Янка Журба — У школу
Сонейка зірнула
Ў мёрзлае акно,
Іскрамі заззяла
Дзіўна так яно.
Раненька прачнуўся
Хлопчык Васілёк
I ў акно убачыў
Светленькі дзянёк.
Жыва ён памыўся,
Паўтарыў урок,
Скоранька паснедаў
З таткам Васілёк.
Сёння дзень вясёлы,
Ззяе яснатой:
Добра бегчы ў школу
Дзеткам грамадой.
За акном, як срэбра,
Скрозь бялеўся снег.
Хлопчык хутка ў школу
З сябрамі пабег.
1922
Падобныя старонкі
творы/янка-журба/янка-журба-у-школу.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin