Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-у-зімовы-вечар

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — У зімовы вечар

Маці адвячоркам
Села ля акна:
Хоча дзецям казку
Расказаць яна.

Каля роднай мамкі
Селі мы ў радок.
Нам прытульна, добра,
Цёплы наш куток.

Завіруха вые
Ў цемрадзі пустой.
Палілася казка
Хваляй залатой.

Пра таго асілка,
Што павёў народ,
Каб прагнаць з краіны
Ўвесь варожы род.

Слухаем уважна
Мы матульчын сказ.
Шпарка пралятае
Наш вячэрні час.

Роем нашы думкі
Хуценька плывуць
Ўдаль, за акіяны,
Ў небяспечны пуць.

Хай завеі ў полі,
Хай і сівер там, –
Тут, у цёплай хаце,
Добра з маткай нам.

1921

Падобныя старонкі

  • янка-золак/янка-золак-ода-маці
  • сустрэча-з-маці
  • на-скрыжаванні
  • i-надыходзіць-дзень
  • да-маці
творы/янка-журба/янка-журба-у-зімовы-вечар.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki