Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-усход-сонца

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Усход сонца

Ужо золак заззяў,
Святло льецца ў прастор.
I ачнуўся ад сну –
Ціха шэпчацца бор.

Як кудзеля, туман
Яшчэ вісне ў палях,
I струменіць-плыве
Ад лугоў свежы пах.

Загарэўся агнём
Край усходні нябёс,
I ляцяць на зямлю
Іскры сонечных кос.

I здаецца – ўвесь свет
Яркім сонцам сагрэт.
Сонцу рада зямля –
Шле усмешку-прывет.

Прашумеў вецярок
Па кустах лазняка –
I іскрыцца-гарыць
Залатая рака.

А ўгары – небасхіл
Хараством зіхаціць…
Сонцу яснаму гімн
Безупынна гучыць.

Падобныя старонкі

  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-фарбы-возера
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-на-ўсходзе-сонца
  • на-ўсходзе-сонца
  • якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца
  • сонца-не-стаіць-на-месцы
творы/янка-журба/янка-журба-усход-сонца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki