творы:янка-журба:янка-журба-сыплюцца-пялёсткі
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Сыплюцца пялёсткі...
Сыплюцца пялёсткі
беласнежным пухам,
засцілаюць сцежкі
пульхным абрусам.
Смех вясновы хлёсткі
нішчыць сум і скруху.
Музыкай-усмешкай
пракаціўся гром.
Сонца залатое
поле й лес прыбрала
ў зорныя калёры,
што агнём гараць.
З песняю вясёлай
пойдзем, дзеткі, ў поле,
возьмемся за працу
дружнай грамадой.
У полі вёскі й сёлы, –
дбаюць там аб долі.
Будзьма й мы старацца,
нібы пчолак рой.
Падобныя старонкі
- на-заводзе
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-адкуль-з-явіліся-рам
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-той-хто-працуе
- праца-тваіх-рук
- артур-вольскі/артур-вольскі-сталяры
творы/янка-журба/янка-журба-сыплюцца-пялёсткі.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1