Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-сыплюцца-пялёсткі

Янка Журба — Сыплюцца пялёсткі...

Сыплюцца пялёсткі
беласнежным пухам,
засцілаюць сцежкі
пульхным абрусам.

Смех вясновы хлёсткі
нішчыць сум і скруху.
Музыкай-усмешкай
пракаціўся гром.

Сонца залатое
поле й лес прыбрала
ў зорныя калёры,
што агнём гараць.

З песняю вясёлай
пойдзем, дзеткі, ў поле,
возьмемся за працу
дружнай грамадой.

У полі вёскі й сёлы, –
дбаюць там аб долі.
Будзьма й мы старацца,
нібы пчолак рой.

Падобныя старонкі

творы/янка-журба/янка-журба-сыплюцца-пялёсткі.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 16:04 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki