Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-санет-я-помню-сад-у-срэбраным

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Санет (Я помню сад у срэбраным уборы...)

Я помню сад у срэбраным уборы…
Паміж красуючых духмяных дрэў
Стаяла ты – ўся ў белым. Сад шумеў.
У цьмяным небе замігцелі зоры.

Тужліва пазіралі твае вочы.
Я ведаў – ты аб нечым сумавала,
Але аб чым – тады мне не сказала.
Квяцісты сад хаваўся ў полаг ночы.

Я падышоў к табе між белых дрэў.
Ноч ціхая над садам панавала.
Твой сум уцешыць словам я хацеў…

I голас мой ад болю анямеў,
Бо ты са мной таксама сумавала,
Але аб чым – тады мне не сказала..

1913

Падобныя старонкі

  • санет
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-замёрзла-ноччу-ш
  • вянок-санетаў
  • максім-багдановіч/максім-багдановіч-санет-паміж-пяскоў-егі
  • янка-купала/янка-купала-для-зямлі-прадзедаў-маіх
творы/янка-журба/янка-журба-санет-я-помню-сад-у-срэбраным.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki