Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-раніцай

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Раніцай

Ціхі ранак… Хлопчык Янка
Нешта доўга сёння спіць.
Татка кажа: «Устань, сыночак,
Годзе сны табе ўжо сніць!

Дзень сягоння цёплы, ясны:
Пойдзем дровы мы рубаць.
Нарубаўшы дроў уволю,
У поле пойдзем пагуляць.

Там нарвеш прыгожых кветак,
Шмат пабачыш матылькоў,
Там спаткаеш многа дзетак –
Жвавых, шчырых дружбакоў.

Паглядзі, як грае сонца,
I ліецца спеў вясны.
Птушкі звоняць у аконца –
Працаваць завуць яны».

Жыва ўстаў з пасцелі Янка;
Шмат бадзёрасці даў сон.
Разам з таткам на работу
З новай сілай выйшаў ён.

1922

Падобныя старонкі

  • язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
  • авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца
  • раніцою
  • якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною
  • вясновая-раніца
творы/янка-журба/янка-журба-раніцай.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki