творы:янка-журба:янка-журба-наша-ёлка
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Наша ёлка
У школьным клубе ёлка
Прыгожая стаіць:
Красою пышнай вабіць,
Уся аж зіхаціць.
Высока на галінцы
Вавёрачка сядзіць,
Трымае ў лапках шышку,
Што золатам блішчыць.
Спыніўся каля ёлкі
Калматы звер-мядзведзь,
Нібы на сонцы хоча
Сваю спіну пагрэць.
Вунь заяц палахлівы
Пад ёлачку бяжыць,
А хітрая лісіца
Услед яму глядзіць.
Прыгожыя тут птушкі
I рыбкі мільгацяць,
I грушы, і цукеркі,
I яблыкі вісяць.
З галінак парашуты
Спускаюцца на дол,
А вунь і самалёты
Ўзляцелі аж пад столь.
Развесістая ёлка
Красою зіхаціць,
А ў самым версе зорка
Чырвоная гарыць.
Падобныя старонкі
- янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
- янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
- янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
- янка-журба/янка-журба-коцік
- янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
творы/янка-журба/янка-журба-наша-ёлка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1