творы:янка-журба:янка-журба-зажурыўся-лес-шумлівы
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Зажурыўся лес шумлівы...
Зажурыўся лес шумлівы,
Дрэвы жаласна шумяць.
На галінках, на сучочках
Зоркі-кропелькі вісяць.
Не шчабечуць ужо болей
Птушкі звонкія ў палях,
I не лётаюць вясёла
Матылёчкі на лугах.
Няма кветачак у полі,
Не красуе васілёк,
I не ззяе пазалотай
Поле жытняе здалёк…
Не журыцеся вы, дзеткі,
Зноў к нам вернецца вясна,
Зноў цяпло, святло і кветкі
Прынясе з сабой яна.
1923
Падобныя старонкі
- янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
- янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
- янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
- янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
- янка-журба/янка-журба-коцік
творы/янка-журба/янка-журба-зажурыўся-лес-шумлівы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1