Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-дзед-мароз

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Дзед Мароз

У вопратцы белай
Шырокай, даўгой
З вялікай пушыстай
Мятлой-барадой

Прыйшоў к нам здалёку
Дзядуля Мароз,
Завеі і холад
З сабою прынёс.

У бель апранае
Ён дрэвы, кусты,
На рэчках, азёрах
Будуе масты.

Па вуліцы ходзіць
Ды снегам хрушчыць,
Вятры з сабой водзіць,
У дровах трашчыць.

Ён грукае ў сцены
I хат і сяней
Ды голасам гулкім
Склікае дзяцей:

«Выходзьце, рабяты!
Час ладзіць каток.
Дык жыва ж за працу,
Шумлівы гурток!»

1921

Падобныя старонкі

  • васіль-жуковіч/васіль-жуковіч-мароз
  • цішка-гартны/цішка-гартны-зімовы-вечар
  • прывакзальная-плошча
  • янка-купала/янка-купала-мароз
  • аер
творы/янка-журба/янка-журба-дзед-мароз.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki