творы:янка-журба:янка-журба-вясна-ідзе
Гэта старая версія дакумента!
Янка Журба — Вясна ідзе
Ізноў заблішчэлі
Праменні вясны,
К жыццю заклікаюць
Прыроду яны.
Ад цяжкага сну
Ачуняла зямля,
I свежым паветрам
Дыхнула ралля.
Ліецца пад небам
Спеў-звон жаўрука;
Цудоўную казку
Гамоніць рака.
Падобныя старонкі
- янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
- янка-журба/янка-журба-коцік
- янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
- янка-журба/янка-журба-пчолка
- янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
творы/янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1