Шумяць па-асенняму Пушча і бор, На дрэвах, кустах – Залацісты убор. Заможная восень Прыйшла у калгас, Дарамі багатымі Радуе нас. На полі калгасным Вялікі ўраджай. Ляціць аб ім слава На ўвесь родны край.