Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:янка-журба:янка-журба-вавёрка

Гэта старая версія дакумента!


Янка Журба — Вавёрка

Я рухавы звярок,
Заўжды весела мне.
Мая хатка – дупло
На высокай сасне.

Я на дубе нарву
Шмат буйных жалудоў
I к зімовай пары
Прынясу іх дамоў.

На галінках сасны
Я грыбоў насушу,
Іх багата к зіме
У свой дом нанашу.

Я рухавы звярок,
Шмат арэхаў знайду,
Самых лепшых нарву
I ў дупло накладу.

Не баюся зімой
Я марозаў ліхіх:
Спачываю ў дупле
На лісточках сухіх.

А як сонца зірне,
Я скачу па сасне.
Цёпла ў шубе маёй
I суровай зімой.

1940

Падобныя старонкі

  • янка-журба/янка-журба-вясна-ідзе
  • янка-журба/янка-журба-залацісты-вечар-дагарае
  • янка-журба/янка-журба-коцік
  • янка-журба/янка-журба-братняй-украіне
  • янка-журба/жыццёвы-і-творчы-шлях-янкі-журбы
творы/янка-журба/янка-журба-вавёрка.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki