творы:янка-галубовіч:янка-галубовіч-сустрэча-з-выдрай
Гэта старая версія дакумента!
Янка Галубовіч — Сустрэча з выдрай
(скарочана)
Я злавіў ладную плотку. Укінуў рыбіну ў ямку з вадой. Праз хвілін пяць злавіў яшчэ адну, крыху меншую. Зняў з кручка і павярнуўся да ямкі, каб апусціць плотку ў ваду, і ажно аслупянеў. Каля ямкі з маёй плоткай ў зубах сядзела выдра.
Нязваная госця і не думала ўцякаць. Спакойна, нават цікаўна разглядала мяне бліскучымі чорнымі вочкамі. Я пляснуў у ладкі. Выдра спуджана падскочыла, выпусціла плотку з зубоў. Але тут жа зноў ухапіла яе зубамі і сіганула ў асаку.
Болей выдру каля рэчкі ўбачыць не давялося. Але кожны дзень я пакідаў у ямцы дзве-тры плоткі. Раніцою, калі прыходзіў сюды, ямка была пустая.
Падобныя старонкі
- леанід-галубовіч/творчасць-леаніда-галубовіча
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-мова
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-людскою-разумнаю-воляй
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-я-раб-паэзіі
- леанід-галубовіч/леанід-галубовіч-верш-паэзія
творы/янка-галубовіч/янка-галубовіч-сустрэча-з-выдрай.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1