творы:янка-брыль:янка-брыль-над-зямлёй-красавіцкае-неба
Янка Брыль — Над зямлёй — красавіцкае неба...
Над зямлёй — красавіцкае неба: ахапкі белых воблакаў, халаднаватая просінь і жаўранкі.
Зямля то светла-шэрая, дзе не хадзіў яшчэ сёлета плуг, то сакавіта-цёмная — і там, дзе ўлонне яе толькі што раскрытае для новых зярнят, і там, дзе ўжо затоена грэецца безліч аўсяных парасткаў.
Сёння ўранку ўжо значна смялей, як учора, ажывае зеляніна руні. Лагодныя шэрыя ўзгоркі ўдалечыні пацягнуты смугой. Паміж вёскамі, на лугавой даліне, цячэ апетая ў сардэчнай песні рэчанька…
На шэрых коціках вербаў гаспадарліва завіхаюцца пчолы. На бярозах над стрэхамі хат ад радасці разводзяць крыламі шпакі.
За ўзгоркам з ночы грукоча трактар. Араты.
Іду на гэты гул. Па чыстай, маладзенькай пасля снегу сцежцы.
Падобныя старонкі
творы/янка-брыль/янка-брыль-над-зямлёй-красавіцкае-неба.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin