Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-усход-сонца

Гэта старая версія дакумента!


Якуб Колас — Усход сонца

Сноп праменняў, пышна ўзняты,
Сее бляск-чырвонцы –
Гэта неба сцеле шаты
На дарогу сонцу.

Над палямі мрок прарваўся,
Па нізах расплыўся,
Лес туманам заснаваўся,
Луг расой абмыўся.

Агнявыя валаконцы
Ткуцца ў шоўк чырвоны –
Гэта хмаркі ладзяць сонцу
І дзяньку кароны.

Як прыемна пахне збожжа!
А вакол – спакойна!
Эх, як слаўна, як прыгожа,
Хораша, прыстойна!

І сабрала неба фарбы
Колераў дзівосных…
І дзе ёсць такія скарбы
Гожства, сугалосся?!

Падобныя старонкі

  • сонца-не-стаіць-на-месцы
  • васіль-хомчанка/васіль-хомчанка-фарбы-возера
  • на-ўсходзе-сонца
  • васіль-быкаў/васіль-быкаў-на-ўсходзе-сонца
  • янка-журба/янка-журба-усход-сонца
творы/якуб-колас/якуб-колас-усход-сонца.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki