творы:якуб-колас:якуб-колас-раніца-вясною
Гэта старая версія дакумента!
Якуб Колас — Раніца вясною
Ціха ў полі, ціха ў лесе,
А ні шэпне вецярок,
Толькі дзесь у паднябессі
Льецца звонкі галасок.
Як бы срэбраны званочак
Роніць ўніз за трэлем трэль,
Аж заслухаўся гаёчак,
Не парушыцца і ель.
На усходзе бляск агністы
Літым золатам дрыжыць,
Слуп высокі, прамяністы
Роўным полымем гарыць.
Тонкіх хмарак валаконцы
Сталі хораша ў радок,
Як бы ўюць яны для сонца
З тых валоканцаў вянок.
Ціха ў полі, ціха ў лесе,
Чуць балбоча ручаёк,
А высока ў паднябессі
Льецца звонкі галасок.
Падобныя старонкі
- раніцою
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніцу-шчэбет-пільнуе
- вясновая-раніца
- авяр-ян-дзеружынскі/авяр-ян-дзеружынскі-летняя-раніца
- язэп-пушча/язэп-пушча-раніца
творы/якуб-колас/якуб-колас-раніца-вясною.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1