Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-рак-вусач

Гэта старая версія дакумента!


Якуб Колас — Рак-вусач

Пад карэннямі ракіты
Рак сядзіць, вусач сярдзіты,
З доўгімі вусамі,
З чорнымі вачамі,

Зыркімі, лупатымі,
З лапамі разгатымі,
Шырачэзны ў шыі,
Клешні – во якія!

А як вусам павядзе –
Страшна робіцца ў вадзе!
Рыбкі хвосцікам мяльнуць,
Ды галоўкамі кіўнуць

І хутчэй наўцекача
Ад страшнога вусача.

Падобныя старонкі

  • вацлаў-ластоўскі/вацлаў-ластоўскі-варона-і-рак
  • якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
  • якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
  • уладзімір-ягоўдзік/уладзімір-ягоўдзік-рак
  • мікола-чарняўскі/мікола-чарняўскі-ці-рака-ці-ра-ка
творы/якуб-колас/якуб-колас-рак-вусач.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki