Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-песня-ляснога-жаваранка-урыва

Якуб Колас — Песня ляснога жаваранка (урывак з трылогіі «На ростанях»)

1. Прырода ўсхвалявала паэта сваімі прывольнымі прасторамі наднёманскіх лугоў, непаўторнымі іх краявідамі і прыгажосцю. Якуб Колас параўноўвае яго з зялёным морам. Нёман і яго лука нагадала аўтару пышны старасвецкі сад, рака апісвала прыгожыя дугі, бліскучаю стужкай паміж лугамі і полем.

2. Адзінокая хвоя з заломам выклікала ў аўтара пачуццё смутку, быццам бы яна ўзлажыла цяжар на свае плечы і схіліла пад ім галаву.
Хвоя сімвалізуе бессмяротнасць і даўгалецце. Гэта звязана з тым, што яна вечназялёнае дрэва. Таксама яна ўвасабляе адкрытасць, жыццёвую сілу, плоднасць, сілу характару, маўклівасць, адасобленасць. Душа пісьменніка выдатна гэта адчувае, сузіраючы старадаўнюю высокую хвою, дзе пасяліліся буслы, ён адчувае ў ёй шматвекавы сумны роздум і смірэнне.

3. Парушыла цішыню і спакой лугу песня ляснога жаваранка.

4. Аўтар знаходзіцца на дарозе і рушыць уздоўж Нёмана. Настрой пануе сузіральны, спакойны, разважлівы, ціхі, спакойны.

5. Паэтычнае апісанне спеваў ляснога жаваранка выклікае самыя прыемныя пачуцці, захацелася самім пачуць гэтыя спевы.

6. Аўтар, як і ўсё наваколле занямела, зачараванае цудоўнымі тонамі песнямі гэтага вольнага песняра… спеў даходзіў да самых глыбінь сэрца і калыхаў самыя тонкія струны душы.

7. Аўтар параўноўвае спевы жаўранка са звонам тонкага дарагога металу, мелодыяй, сатканай са звону срэбраных струн, з булькатання лясных ручайкоў, з зумкання пчаліных крыльцаў, шораху красак. Пісьменнік выкарыстоўвае азначэнні: багатая, разнастайная, дзівосная, прыгожая, чоткая, выразная.

8. Пісьменнік называе жаварнака вольным песняром узлескаў і пясчаных пустак між лесу. Аўтар сапраўдны майстар слова – яго мова багатая, яркая, выразная, насычаная шматлікімі параўнаннямі, вобразамі. Калі чытаеш твор, адразу прыгожыя краявіды прадстаюць перад вачыма.

Падобныя старонкі

творы/якуб-колас/якуб-колас-песня-ляснога-жаваранка-урыва.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki