творы:якуб-колас:якуб-колас-о-край-родны-край-прыгожы
Гэта старая версія дакумента!
Якуб Колас — О, край родны, край прыгожы!..
Урывак з паэмы «Сымон-музыка»
О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце Божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?..
Падобныя старонкі
- якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
- якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
- якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
- якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
- якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
творы/якуб-колас/якуб-колас-о-край-родны-край-прыгожы.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1