Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-о-край-родны-край-прыгожы

Якуб Колас — О, край родны, край прыгожы!..

Урывак з паэмы «Сымон-музыка»

О, край родны, край прыгожы!
Мілы кут маіх дзядоў!
Што мілей у свеце Божым
Гэтых светлых берагоў,
Дзе бруяцца срэбрам рэчкі,
Дзе бары-лясы гудуць,
Дзе мядамі пахнуць грэчкі,
Нівы гутаркі вядуць;
Гэтых гмахаў безгранічных
Балатоў тваіх, азёр,
Дзе пад гоман хваль крынічных
Думкі думае прастор;
Дзе увосень плачуць лозы,
Дзе вясной лугі цвітуць,
Дзе шляхом старым бярозы
Адзначаюць гожа пуць?..

Падобныя старонкі

творы/якуб-колас/якуб-колас-о-край-родны-край-прыгожы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki