творы:якуб-колас:якуб-колас-на-лузе
Гэта старая версія дакумента!
Якуб Колас — На лузе
Добра ў лузе ў час палудны!
Лёгка там дыхнуць!
Хмаркі белыя марудна
За лясы плывуць.
Ветрык краскі чуць калыша,
Травы шалясцяць,
Луг зялёны жыццем дыша –
Конікі трашчаць.
Ў лозах шчэбет не сціхае,
Шум стаіць і свіст,
Ў яркім бляску спачывае
На ракіце ліст.
Спевам-гоманам і звонам
Поўніцца ўвесь луг,
І дрыжыць над ім, зялёным,
Жыватворчы дух.
1910
Падобныя старонкі
- бяскрайні-прастор
- якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
- якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
- якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
- якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
творы/якуб-колас/якуб-колас-на-лузе.1755861677.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:21 — 127.0.0.1