Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-надыход-зімы

Якуб Колас — Надыход зімы

Мяккі снег лятае пухам,
І канца яму няма,
І нясе сярдзітым духам,
Дзікім сіверам зіма.

Зачыняйце шчыльна хату,
Каб не дзьмулі халады,
На акно кладзіце мату,
Каб не клаў мароз сляды.

Даставайце з вышак сані,
Гайда сцежкі праціраць
І па белым акіяне
Ўдоўж і ўпоперак гуляць!

Падобныя старонкі

творы/якуб-колас/якуб-колас-надыход-зімы.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki