Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-кузуркі-розныя-і-мушкі

Гэта старая версія дакумента!


Якуб Колас — Кузуркі розныя і мушкі...

Ўгары над хвойнікам зялёным
Снуюцца пчолкі з ціхім звонам,
Кузуркі розныя і мушкі
Свае спраўляюць гулі-гушкі

І так танюсенька гудуць,
Што ледзьве-ледзьве можна ўчуць.
А на прагалінах на голых
Гулянне конікаў вясёлых.

І толькі ступіш там нагою –
Так і заскачуць прад табою,
Вось так і пырснуць у надзем’е,
Як бы сявец той сыпне сем’е.

А матылькі сваім убраннем
Касуюць тут усіх дазвання
І не лятаюць – танцы правяць,
Ну, каго хочаш, зацікавяць.

Падобныя старонкі

  • якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
  • якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
  • якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
  • якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
  • якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
творы/якуб-колас/якуб-колас-кузуркі-розныя-і-мушкі.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki