творы:якуб-колас:якуб-колас-зіма
Гэта старая версія дакумента!
Якуб Колас — Зіма
Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Шэранем убралі.
Замялі дарогі
Ветрыка снягамі.
Лес, як дзед убогі
З доўгімі вусамі.
Апусціў галіны
I стаіць журботна,
Зрэдку верхавіны
Зашумяць маркотна.
Мяккая пярына
Вочы адбірае.
Белая раўніна –
Ні канца ні краю.
Пад пялёнкай белай
Травы і лісточкі.
Рэчка анямела
Змоўклі ручаёчкі.
Амярцвелі лозы,
Чуць галлём хістаюць.
А ў палях марозы
Ды вятры гуляюць.
Падобныя старонкі
- якуб-колас/творчасць-якуба-коласа
- якуб-колас/паэма-новая-зямля-мастацкая-энцыклапедыя
- якуб-колас/карціны-роднай-прыроды-ў-паэме-новая-зям
- якуб-колас/духоўнае-багацце-чалавека-ў-паэме-новая-
- якуб-колас/служэнне-народу-асноўны-абавязак-мастака
творы/якуб-колас/якуб-колас-зіма.1755861098.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/22 11:11 — 127.0.0.1