Інструменты карыстальніка

Інструменты сайта


творы:якуб-колас:якуб-колас-зіма

Якуб Колас — Зіма

Надышлі марозы,
Рэчкі закавалі,
Белыя бярозы
Шэранем убралі.

Замялі дарогі
Ветрыка снягамі.
Лес, як дзед убогі
З доўгімі вусамі.

Апусціў галіны
I стаіць журботна,
Зрэдку верхавіны
Зашумяць маркотна.

Мяккая пярына
Вочы адбірае.
Белая раўніна –
Ні канца ні краю.

Пад пялёнкай белай
Травы і лісточкі.
Рэчка анямела
Змоўклі ручаёчкі.

Амярцвелі лозы,
Чуць галлём хістаюць.
А ў палях марозы
Ды вятры гуляюць.

Падобныя старонкі

творы/якуб-колас/якуб-колас-зіма.txt · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin

Donate Powered by PHP Valid HTML5 Valid CSS Driven by DokuWiki