творы:язэп-пушча:язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады
Гэта старая версія дакумента!
Язэп Пушча — Яшчэ ў юнацкія гады
Даўно, яшчэ ў юнацкія гады,
Прызнаўся я табе ў сваім каханні.
Было не раз з табой маё спатканне,
Калі ўзыходзіў месяц малады.
Цераз плячо з сярпом зубчатым тым
Ішла ты з песняй зорнаю мяжою.
Ты роднай мне была, а не чужою,
Звінела шчасце ў слове залатым.
Блакітны васілёк чало і стан
Абвіў. Спявала ты з такім запалам,
Што плакаў росамі сівы туман.
I песня тая ў сэрца мне запала,
Пранёс яе дарогамі жыцця
I ўзняў высока з ёй чырвоны сцяг.
1956 г.
Падобныя старонкі
творы/язэп-пушча/язэп-пушча-яшчэ-ў-юнацкія-гады.1755963911.txt.gz · Апошнія змены: 2025/08/23 15:45 — vedybeadmin